У “Крамы” сарвалася прэзентацыя альбома: “Удзельнічалі ў дваровых канцэртах”

У “Крамы” сарвалася прэзентацыя альбома: “Удзельнічалі ў дваровых канцэртах”

Гурту “Крама” адмовілі ў правядзенні канцэрта ў Мінску. Музыкі планавалі прэзентаваць новы альбом 4 красавіка ў піўной рэстарацыі “Друзья”. Але імпрэза сарвалася. 

У каментары Еўрарадыё лідар гурта Ігар Варашкевіч не змог назваць дакладную прычыну адмены. 

“Не я гэтым займаўся, а наш адміністратар. Але быццам бы сказалі, што “гастролькі” не атрымліваюць тыя, хто ўдзельнічаў у дваровых канцэртах”, — расказвае Варашкевіч.

Музыка таксама кажа, што апошнім часам іх перасталі круціць па радыё: 

“Гэта я бачу па аўтарскіх адлічэннях. Я ж ведаю, якія ў меня былі аўтарскія. Але пасля Новага года іх практычна няма. Пазаўчора хадзіў праверыць  — у мяне 61 капейка. Відаць, усё пойдзе хлопчыкам з Баранавічаў [найхутчэй, маецца на ўвазе гурт “Галасы ЗМеста”. Але гэта не дакладна. — Еўрарадыё]”.

Музыкі ўсё ж не адмаўляюцца ад ідэі прэзентаваць альбом. Але пакуль не вядомыя ні дата мерапрыемства, ні фармат.

“Цяпер невядома, што рабіць. Хіба будзем праводзіць анлайн — чарговы дурдом”, — скардзіцца Варашкевіч.  

30 сакавіка гурт “Разбітае сэрца пацана” абвясціў пра часовы пераезд ва Украіну. Музыкі тлумачаць: за апошні час ім тройчы адмаўлялі ў выдачы гастрольных пасведчанняў. А на пачатку сакавіка стала вядома, што канцэрт брэсцкіх рокераў "Дай Дарогу!" у мінскім клубе Re:Public, які быў запланаваны на 7 траўня, таксама забаранілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі