У Крамлі пачалі падрыхтоўку да перавыбараў Пуціна

Уладзімір Пуцін / Reuters
Уладзімір Пуцін / Reuters

У Крамлі пачалі падрыхтоўку да прэзідэнцкай кампаніі Уладзіміра Пуціна, піша "Коммерсант" са спасылкай на свае крыніцы. Ужо пачаліся адпаведныя кансультацыі з экспертнай супольнасцю. Не выключана, што лейтматывам будучай кампаніі Пуціна стане тэма адзінства.

Прадстаўнікі Крамля таксама маюць намер уважліва сачыць за рэгіянальнымі выбарамі 2023 года, каб улічыць досвед ва ўмовах вайны. Акрамя таго, з'явілася "новая страта" грамадства — удзельнікі баявых дзеянняў і іх сем'і, адзначылі суразмоўцы выдання. Таксама паўстае пытанне легітымацыі украінскіх тэрыторый, якія Расія абвясціла сваімі.

Сам Пуцін пакуль не абвяшчаў пра свой удзел у кампаніі 2024 года. Прэзыдэнцкія выбары ў Расіі павінны адбыцца 17 сакавіка 2024 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі