Вы тут

У краме "Адметнасць" знайшлі "інфармацыю, якая парушае палітычныя перакананні"

У краме "Адметнасць" знайшлі "інфармацыю, якая парушае палітычныя перакананні" / t.me/hrodnalife

Аддзел ідэалогіі Гродзенскага гарвыканкама даслаў прадпісанне ў мясцовую краму "Адметнасць", якая гандлюе сувенірамі і адзеннем у нацыянальным стылі. Чыноўнікі пішуць, быццам на таварах крамы размешчаная палітычная рэклама, што парушае Закон аб рэкламе, паведамляе hrodna.life.

"Так, на прапанаваных да продажу прадметах адзення і сувенірнай прадукцыі змяшчаецца інфармацыя, якая парушае палітычныя ды іншыя перакананні грамадзян", — гаворыцца ў дакуменце. Чыноўнікі нібыта выявілі гэтыя марушэнні падчас маніторынгу 21 красавіка. 

За неналежную рэкламу індывідуальнаму прадпрымальніку пагражае ад 290 да 580 рублёў (10-20 базавых). Упраўленне гандлю і паслуг гарвыканкама патрабуе ліквідаваць парушэнне цягам трох дзён, а на працягу сямі дзён пісьмова паведаміць аддзел ідэалогіі аб прынятых мерах.

У краме пакуль не разумеюць, што рабіць. У дакуменце не сказана, якая менавіта інфармацыя і на якіх прадметах "парушае палітычныя перакананні". Уласнік крамы Сяргей Верамеенка плануе раіцца з юрыстамі.

Дарэчы, 21 красавіка ўпраўленне гандлю гарвыканкама ўжо прасіла ў крамы даць інфармацыю ў сувязі са скаргамі. жыхар вёскі Бігосава Верхнядзвінскага раёна Аляксандр Кавалёў скардзіўся на продаж бел-чырвона-белай сімволікі ў краме. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.