У крамах з 1 красавіка могуць з'явіцца цэннікі з дэнамінаванымі коштамі

У крамах з 1 красавіка могуць з'явіцца цэннікі з дэнамінаванымі коштамі

Міністэрства гандлю прапанавала ўжываць цэннікі і меню ў крамах і пунктах грамадскага харчавання з указаннем цяперашніх коштаў і тых, якія будуць пасля дэнамінацыі. Новаўвядзенне плануецца пачаць з 1 красавіка, але ўвесці паўсюдна не пазней за 1 чэрвеня. Адпаведнае тлумачэнне ведамства размешчанае на яго афіцыйным сайце.

Мінгандлю прапанавала і ўзоры афармлення цэннікаў, меню і тарыфаў. Падчас паралельнага абарачэння старых і новых грошай рэкамендуецца, напрыклад, на таварных ярлыках і іншых носьбітах інфармацыі пра кошт тавараў выкарыстоўваць этыкет-стужку двух колераў, шматрадковыя этыкет-пісталеты, паказваць кошт тавараў у грошахх 2000 і 2009 гадоў на двух стыкерах.

Мінгандлю рэкамендуе інфармаваць пакупнікоў пра ўказанне коштаў "да дэнамінацыі" і "пасля дэнамінацыі" абвесткамі ў даступных месцах, праз радыёвузел ды іншымі спосабамі.

Дэнамінацыя ў Беларусі адбудзецца 1 ліпеня 2016 года. Старыя грошы будуць абменьвацца на новыя ў прапорцыі 10 000:1. Пасля гэтага да 1 студзеня 2017 года старыя і новыя грошы будуць хадзіць паралельна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі