У кітайскім Чанчуне пройдуць дні Мінска

Дні Мінска пройдуць 20—24 лістапада ў кітайскім горадзе Чанчунь. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.
У склад беларускай дэлегацыі на чале са старшынёй Мінгарвыканкама Міхаілам Паўлавым увайшлі прадстаўнікі гарвыканкама, дзелавых колаў, творчыя калектывы. У межах правядзення Дзён беларускай сталіцы ў цэнтральнай бібліятэцы Чанчуня будзе працаваць выстава "Мінск сёння", запланаваны дэманстрацыя фільма аб Мінску, канцэрты творчых калектываў: ансамбля "Бяседа", вакальнага гурта "Чысты голас", харэаграфічнага ансамбля "Харошкі", а таксама салістаў беларускай оперы.

Акрамя таго, прадстаўнікі 14 мінскіх прадпрыемстваў прадставяць сваю прадукцыю, наведаюць прамысловыя аб'екты Чанчуня, правядуць перамовы з патэнцыяльнымі партнёрамі. Кантакты з калегамі будуць наладжваць і прадстаўнікі вышэйшых навучальных устаноў — Беларускага дзяржаўнага аграрнага універсітэта, Акадэміі кіравання пры прэзідэнце, Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі