У Кітаі затрымалі 8 беларусак, якія нелегальна працавалі ў гэтай краіне

У Кітаі затрымалі 8 беларусак, якія нелегальна працавалі ў гэтай краіне

У Кітаі сёлета затрымалі 8 беларусак, якія нелегальна працавалі ў гэтай краіне танцоўшчыцамі ў начных клубах. Дзяўчаты апынуліся ў следчых ізалятарах, у іх не было працоўных віз і іншых неабходных дакументаў. Пасля разбіральніцтва беларусак дэпартавалі на радзіму з забаронай уезду ў Кітай тэрмінам на 5 гадоў. Тыя з іх, хто не змог заплаціць штраф, месяц правялі за кратамі, інфармуе прэс-служба МУС Беларусі.

Адзначаецца, што прадстаўнікі азіяцкіх кампаній-вярбоўшчыкаў (а гэта пераважна расіяне і ўкраінцы) праз сацыяльныя сеткі запэўнівалі беларусак, што ніякіх праблем не ўзнікне, што для працы "манекеншчыцай" дастаткова турыстычнай ці дзелавой візы. Дарэчы, для іх афармлення грамадзянак Беларусі запрашалі ў Маскву (пры наяўнасці кітайскага пасольства ў Мінску), альбо рэкамендавалі звяртацца да турфірмаў-пасярэднікаў.

У КНР працадаўца, карыстаючыся залежным становішчам дзяўчат, няведаннем кітайскай мовы, выстаўляў непрыймальныя патрабаванні, схіляў да заняткаў прастытуцыяй. Калі ж беларускі не пагаджаліся, ім не плацілі заробкі, не прадастаўлялі жыллё і нават забіралі пашпарты.

З-за гэтых выпадкаў МУС Беларусі распрацаваў рэкамендацыі па працаўладкаванню ў КНР. Іх можна паглядзець тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі