Прызначаны новы начальнік галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Беларусі

Віктар Ратчанкоў і Іван Кубракоў

Віктар Ратчанкоў і Іван Кубракоў / t.me/pressmvd/

Прызначаны новы начальнік галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Беларусі. Ім стаў палкоўнік Віктар Ратчанкоў. У чацвер асабістаму складу ўпраўлення яго прадставіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў. Ён адзначыў, што Ратчанкоў "ведае ўсе нюансы працы", бо "пачынаў інспектарам, прайшоў усе службовыя прыступкі, да апошняга часу быў намеснікам начальніка глаўка". Ад яго чакаюць "новых ініцыятыў".

Вядома, што Віктар Ратчанкоў раней служыў намеснікам начальніка ДАІ Мінскай вобласці. Летам 2020-га ён быў прызначаны начальнікам ДАІ Магілёўскай вобласці. А пасля яго забралі ў сталіцу.

З канца 2021-га начальнікам галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Беларусі быў палкоўнік Вадзім Гаркун. Ён сыходзіць на пенсію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі