У Кітаі закрылі Google і Yahoo!

Кітайскія інтэрнэт-карыстальнікі з гэтага часу не змогуць карыстацца замежнымі пошукавымі сістэмамі — Google або Yahoo!. Пры спробе патрапіць на гэтыя сайты, карыстальнікі аўтаматычна перанакіроўваюцца на старонку кітайскай пошукавай сістэмы Baidu, паведамляе агенцтва France Presse.

Кітайскія ўлады пакуль не зрабілі ніякіх афіцыйных заяў, таксама як і адміністрацыя Baidu. Разам з гэтым, кітайцы пазбавіліся і пошукавай сістэмы Live Search ад Microsoft.

Некаторыя назіральнікі ўжо назвалі сітуацыю чарговай праявай цвёрдай цэнзуры інтэрнэту, якая час ад часу праводзіцца мясцовымі ўладамі. Кітай перыядычна блакуе блог-сэрвісы, а таксама прыпыняе доступ да рэсурсаў накшталт вольнай энцыклапедыі Wikipedia.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі