У Кітаі выпрабавалі самы вялікі транспартны дрон на планеце (відэа)

У Кітаі выпрабавалі самы вялікі транспартны дрон на планеце (відэа)

У Кітаі выпрабавалі самы вялікі транспартны дрон на планеце. Беспілотны лятальны апарат FH-98 зроблены на базе шматмэтавага біплана Y-5B, дапрацаванай копіі савецкага Ан-2 ці "Кукурузніка".

Як піша China Daily, выпрабаванні праводзілі спецыялісты Акадэміі аэракасмічных электронных тэхналогій Кітая. Калі іх прызнаюць паспяховымі і пачнецца серыйны выпуск, дрон выкарыстаюць для перавозкі грузаў (ён можа перавозіць да 1,5 тоны), у медыцынскіх мэтах, а таксама ў ратавальных аперацыях.

Дрон можа падымацца на вышыню да 4,5 тысячы метраў і здольны праляцець да 1,2 тысячы кіламетраў. Для яго не трэба будаваць спецыяльныя ўзлётна-пасадачныя палосы, для ўзлёту і пасадкі дастаткова 150-метровай палоскі свабоднай паверхні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі