У Кітаі пабудуюць дакладную копію Нясвіжскага замка
![У Кітаі пабудуюць дакладную копію Нясвіжскага замка](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/27-09-2019-26.jpg.webp?itok=9SOgQvzz)
У Кітаі пабудуюць дакладную копію Нясвіжскага замка, інфармуе прэс-служба Мінаблвыканкама. Ён будзе знаходзіцца ў "пасёлку з беларускім каларытам" у Чунцыне. Комплекс зойме 240 гектараў зямлі на тэрыторыі дзяржаўнага сельскагаспадарчага тэхнапарку. Праект коштам 40 мільёнаў долараў збіраюцца рэалізаваць за паўгода. Пра гэта даведалася дэлегацыя Мінскай вобласці падчас візіту ў Кітай. Беларусам паказалі макеты і месца, дзе будзе адбывацца будаўніцтва.
Нядаўна кітайскія спецыялісты прыязджалі ў Нясвіж і вывучалі архітэктурныя асаблівасці замка. Яго дакладная копія зойме больш за 2500 квадратных метраў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.