У Кім Дзіл — новы сінгл (слухаць)

Экс-удзельніца Pixies Кім Дзіл выпусціла першы сольны сінгл. "Are You Mine?" можна набыць на афіцыйным сайце выканаўцы ці праз iTunes. У дадатак пакупнікі атрымліваюць яшчэ бі-сайд "Wish I Was".


Кім Дзіл з'яўляецца адной з заснавальніц Pixies — басісткай, вакалісткай і аўтаркай шэрагу песень. Пра тое, што яна канчаткова развітваецца з гуртом, было аб'яўлена ў чэрвені 2013-га года.


Pixies у сваю чаргу неўзабаве выправяцца ў еўрапейскі тур. Месца Дзіл у камандзе зойме Кім Шэтак — удзельніца праектаў The Muffs і The Pandoras. Нагадаем, гэта першая змена ў складзе Pixies з 1986 года — моманту заснавання каманды.

Фота: www.pagesdigital.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі