У Pixies ізноў новая басістка

У аргенціна-амерыканкі з франка-армянскімі каранямі багатае рэзюмэ, пішуць zvuki.ru. Леншантэн грала на ўсіх трох пласцінках A Perfect Circle, запісвалася з Queens of the Stone Age, Джарбо і супрацоўнічала з Білі Корганам у яго праекце Zwan, які праіснаваў нядоўга. Апроч бас-гітары, Леншантэн грае на скрыпцы, гітары і фартэпіяна.

Нагадаем, летам 2013 года гурт пакінула адна з заснавальніц, бас-гітарыстка Кім Дзіл. На змену ёй у каманду прыйшла фронтвумэн The Muffs Кім Шэтак. Праўда, Шэтак хапіла паўгода, каб пакінуць каманду Блэка Фрэнціса "суперрасчараванай".

10 снежня ў Pixies выйшла свежае анімацыйнае відэа на песню "Another Toe in the Ocean".

Фота: www.rollingstone.com
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі