У Кіеве Зяленскі сустрэўся з Макронам, Шольцам, Драгі і Ёханісам

У Кіеве праходзяць перамовы ўкраінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам, канцлерам Германіі Олафам Шольцам, прэм'ерам Італіі Марыё Драгі і прэзідэнтам Румыніі Клаўсам Ёханісам. Лідары чатырох краін ЕС прыехалі ўначы 16 чэрвеня ва Украіну, каб выказаць салідарнасць з украінскім народам. Яны наведалі горад Ірпень пад Кіевам, які перажыў расійскую акупацыю.

У Кіеве чакаюць, што еўрапейскія лідары падтрымаюць прадастаўленне Украіне статуса кандыдата ў члены ЕС.

reuters.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.