У Кіеве выбухнуў пусты аўтобус (відэа)

Як інфармуе censor.net.ua, прагрымеў моцны выбух, па гуку падобны да бомбы. У выніку выбуху быў цалкам знішчаны пасажырскі аўтобус, які стаяў на канцавым прыпынку. Аўтобус згарэў цалкам за некалькі хвілінаў.



Праз некалькі хвілінаў пасля выбуху да месца здарэння прыбылі пажарнікі, якія ліквідавалі агонь. Фіксаваць падзею прыехалі два міліцыянты і адзін ДАІшнік.



Каля аўтамабіляў хуткай дапамогі былі заўважаныя некалькі людзей з забінтаванымі галовамі. Загінулых не было відаць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі