У Кіеве абломкі дрона ўпалі на шматпавярховік, у кватэрах разбураны сцены

Кватэра пасля падзення абломкаў расійскага дрона

Кватэра пасля падзення абломкаў расійскага дрона / @VA_Kyiv

Шматпавярховы дом пацярпеў у выніку начнога нападу расіян на Кіеў. Над горадам зноў збівалі беспілотнікі — гэта ўжо "трэці запар паветраны ўдар дронамі па сталіцы за апошнія 6 дзён", напісаў у Тэлеграм кіраўнік Кіеўскай гарадской ваеннай адміністрацыі (КГВА) Сяргей Папко.

Расіяне, паводле яго слоў, выкарыстоўвалі іранскія дроны "Shahed", білі па інфраструктуры горада і жылых дамах. Абломкі беспілотніка ўпалі на шматпавярховік у Саломенскім раёне Кіева. На верхніх паверхах узнік пажар, у трох кватэрах часткова разбураны сцены, яшчэ ў трох — выбіты вокны. "Па папярэдніх звестках, двое пацярпелых з ударамі мяккіх тканін і рэзанымі ранамі, адна з іх шпіталізаваная", — зазначыў Папко.

Яшчэ адзін пажар — у выніку падзення абломкаў беспілотніка — узнік у Дарніцкім раёне. Тут гарэў двухпавярховы прыватны будынак, абышлося без пацярпелых. Гэты дом яшчэ быў не дабудаваны, адзначыў мэр Кіева Віталь Клічко.

В Киеве обломки сбитого дрона упали на многоэтажку, в квартирах разрушены стены
Пацярпелы дом у Саломенскім раёне Кіева / УНІАН
В Киеве обломки сбитого дрона упали на многоэтажку, в квартирах разрушены стены
У трох кватэрах разбураны сцены, яшчэ ў трох — выбітыя вокны/ @VA_Kyiv
В Киеве обломки сбитого дрона упали на многоэтажку, в квартирах разрушены стены
Пацярпелы дом у Дарніцкім раёне Кіева / @VA_Kyiv

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі