У Казані затрымалі школьніцу, якая спрабавала падпаліць ваенкамат

На месцы здарэння / t.me/bazabazon
На месцы здарэння / t.me/bazabazon

У Казані затрымалі школьніцу, якая спрабавала падпаліць ваенкамат. Яна прыйшла да будынка ўначы, маючы пры сабе тры "кактэйлі Молатава". Аднак падпаліла толькі траву, піша @bazabazon.

Вучаніца 11 класа кінула ў бок будынка дзве бутэлькі, але яны не даляцелі. Узгаранне пачалося ў некалькі метрах ад ваенкамата. Трэці "кактэйль Молатава" знайшлі ў дзяўчыны, калі яе затрымалі.

Школьніца заявіла, што з'яўляецца праціўніцай вайны і аб'яўленай ў Расіі мабілізацыі.

Падпалы ваенкаматаў у Расіі адбываюцца ў розных рэгіёнах. Мінулай ноччу спроба падпалу была таксама ў Краснаярску. Там у будынак таксама ляцелі "кактэйлі Молатава", узнік невялікі пажар. Невядомага, які правёў акцыю, затрымаць не ўдалося.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі