У Казахстане затрыманыя сваякі загінулых падчас студзеньскіх пратэстаў

У Казахстане затрыманыя сваякі загінулых падчас студзеньскіх пратэстаў

У Казахстане затрыманыя сваякі загінулых падчас студзеньскіх пратэстаў. Яны патрабавалі сустрэчы з прэзідэнтам Касымам-Жамартам Такаевым, піша выданне Vласть.

"Нас усіх забралі, вязуць у  Сарыаркінскі аддзел паліцыі", — паведаміў адзін з затрыманых. 

Сваякі загінулых ў студзені прыехалі ў сталіцу з розных рэгіёнах Казахстана і правялі каля рэзідэнцыі Такаева тры ночы. Яны патрабавалі апраўдання загінулых, бо многія ўдзельнікі студзеньскіх пратэстаў прызнаныя следствам "удзельнікамі беспарадкаў" ці нават "тэрарыстамі". Таксама да будынку Акорды прыйшлі родныя пратэстоўцаў, якія падвергліся катаванням і знаходзяцца ў турмах. Агульныя патрабаванні — амністыя забітых, асуджаных і затрыманых падчас студзеньскіх падзей, выплаты кампенсацый і рэабілітацыі параненых і ахвяр катаванняў.

У сераду, 13 ліпеня, прадстаўнік адміністрацыі прэзідэнта паведаміў, што прыме сваякоў па адным, аднак група настаяла на агульнай сустрэчы, бо ў іх "адны і тыя ж праблемы". У пракуратуры адказалі, што ім патрэбна 15 дзён на разгляд.

Па словах затрыманых сваякоў, улады вінавацяць іх у незаконнасці акцыі. Аднаму з затрыманых спатрэбілася медыцынская дапамога.

Пратэсты ў Казахстане пачаліся 2 студзеня з патрабавання жыхароў Жанаазена знізіць цану на звадкаваны газ. Патрабаванні імгненна падхапілі жыхары іншых рэгіёнаў краіны, а пратэст з эканамічнага стаў палітычным.

У ноч з 4 на 5 студзеня прэзідэнт Такаеў адправіў у адстаўку ўрад, увёў надзвычайнае становішча на ўсёй тэрыторыі краіны і ўзначаліў Савет бяспекі, якім кіраваў экс-прэзідэнт краіны Нурсултан Назарбаеў. 5 студзеня Такаеў звярнуўся да лідараў краін АДКБ з просьбай "аказаць дапамогу Казахстану ў пераадоленні тэрарыстычнай пагрозы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі