У канцы сакавіка ў Мінск прылятаў кіраўнік французскай выведкі — СМІ

Бернар Эміе / wikimedioc.com
Бернар Эміе / wikimedioc.com

У канцы сакавіка ў Мінск прылятаў кіраўнік Галоўнага ўпраўлення замежнай бяспекі Міністэрства абароны Францыі (DGSE) Бернар Эміе, піша intelligenceonline.com. Вытрымкі з артыкула прыводзіць reform.by.

У тыя дні з'явілася інфармацыя пра пералёт з Парыжа ў Мінск французскага санітарнага борта. Французская выведка перыядычна выкарыстоўвае яго для далёкіх пералётаў, адзначаюць журналісты. Пасадцы ў Мінску папярэднічалі напружаныя перамовы. Беларускія ўлады асцерагаліся занадта дэманстратыўнага прылёту прадстаўніка французскіх спецслужбаў, сцвярджае выданне.

Перамовы былі кароткімі, удзел у іх браў старэйшы сын Аляксандра Лукашэнкі Віктар. Размова была цяжкай і завяршылася не так, як планавалася. Гэта было 24 сакавіка, а 25 сакавіка ў эфіры тэлеканала "Расія 24" прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў пра намер адкрыць у Беларусі да 1 ліпеня 2023 года сховішча тактычнай ядзернай зброі. Сёння ж у Мінск з візітам прыляцеў дырэктар Службы замежнай выведкі Расіі Сяргей Нарышкін. Разам са старшынём Беларускага КДБ Іванам Тэртелем ён прыехаў у палац да Лукашэнкі. 

В конце марта в Минск прилетал глава французской разведки — СМИ
Іван Церцель і Сяргей Нарышкін / @pul_1

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі