У калоніі лідара Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова кінулі ў карцар

Мікалай Казлоў / svaboda.org
Мікалай Казлоў / svaboda.org

У калоніі лідара Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова кінулі ў карцар. Адбылося гэта адразу пасля выхаду з каранціна. Палітвязень прабудзе там да 26 сакавіка. Пра гэта ў Facebook паведаміў экс-кіраўнік АГП Анатоль Лябедзька.

У лістападзе 2022-га Казлоў за ўдзел у пратэстах быў асуджаны на 2,5 года калоніі. Перад гэтым ён тры месяцы быў пад арыштам.

Мікалай Казлоў знаходзіўся ў турме № 4, адкуль у канцы студзеня сёлета яго перавялі ў магілёўскую папраўчую калонію № 15.

Палітыку 56 гадоў. Падпалкоўнік міліцыі запасу (у 2021-м рэжым Лукашэнкі пазбавіў яго гэтага звання). У 2008-м абвінаваціў кіраўнікоў участковай выбарчай камісіі ў Мінску ў фальсіфікацыях. З 2012-га — у АГП.

"Сталінская сістэма адрадзілася ў Беларусі. Але такіх, як Мікола, яна не ломіць, а толькі загартоўвае! — піша Лябедзька. — Турмы, калоніі, следчыя ізалятары — гэта лінія фронту, на якой працягваюць змаганне нашы сябры, браты, сёстры, родныя і блізкія нам людзі! І гэта нават не батальён, не полк, а цэлая армія нескаронных і мужных!"

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі