Лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Казлоў асуджаны на 2,5 года калоніі
![Мікалай Казлоў / svaboda.org](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kazlou_mikalaj_90_0.jpeg.webp?itok=1VWMMAjR)
Мікалай Казлоў / svaboda.org
У чацвер у судзе Першамайскага суда Мінска быў агучаны прысуд групе палітзняволеных, дзеячоў Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Лідар АГП Мікалай Казлоў асуджаны на 2,5 года калоніі, старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Аксана Аляксеева — на 1,5 года, сябра партыі Антаніна Кавалёва — на 1 год калоніі. Іх прызналі вінаватымі у "дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" — ва ўдзеле ў масавай вулічнай акцыі ў 2020 годзе. Прысуд агучыла суддзя Анастасія Кулік.
Аляксеева, Кавалёва і Казлоў знаходзяцца за кратамі з ліпеня, утрымліваюцца ў СІЗА № 1. Суд над імі праходзіў з 1 лістапада. Праваабаронцы са спасылкай на палітыка Анатоля Лябедзьку раней паведамлялі, што Мікалая Казлова пасля затрымання збівалі на Акрэсціна і на “Валадарку” перавялі з ужо “сінімі нагамі”.
Казлоў 26 сакавіка сёлета толькі выйшаў на волю пасля трох месяцаў арышту. Ён быў асуджаны за разгалошванне следчых звестак па справе Каардынацыйнай Рады.
"Я ўпэўнены, што я буду рэабілітаваны", — сказаў палітык у апошнім слове.
![Лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Казлоў асуджаны на 2,5 года калоніі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/3%D0%B0.jpg.webp?itok=drMQ-q6X)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.