У калгасах Стаўбцоўскага раёна знайшлі гнілую бульбу і зерне

У калгасах Стаўбцоўскага раёна знайшлі гнілую бульбу і зерне

Камітэт дзяржкантролю Мінскай вобласці выявіў у арганізацыях Стаўбцоўскага раёна факты няякаснага захоўвання ўраджаю. На прадпрыемстве “Вішнявецкі-агра” 116,2 тоны бульбы трымалі на адкрытай пляцоўцы зернетока ў вёсцы Мархачоўшчына, што прывяло за падмярзання клубняў, а 40 тон бульбы дробнай фракцыі цалкам згніла. Сабекошт згнілага прадукту складаў болей за 40 мільёнаў рублёў. Астатняя бульба была падмарожанай і папсаванай.

У дзень праверкі прадпрыемства якраз адгружала бракованую бульбу на крухмальны завод і з-за страты якасных характарыстык бульбу прымалі з вялікай зніжкай. Спецыялісты ацанілі памер упушчанай выгады ў 13 мільёнаў рублёў.

На прадпрыемстве “Агранёманскі” знайшлі вялікую колькасць нічыйных адкідаў зерня, якое можна было выкарыстаць на корм быдлу, бо ў іх было паўнавартаснае зерне. Яшчэ 10 тон папсаванага збожжа выкінулі на звалку. Страта складае каля 15 мільёнаў рублёў, перадае БЕЛТА.

Фота з архіву

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі