У Ізраілі загінулі трое ўраджэнцаў Беларусі

Ашкелон пасля нападу ХАМАС

Ашкелон пасля нападу ХАМАС / Reuters

У Ізраілі загінулі трое ўраджэнцаў Беларусі. Пра гэта паведаміў пасол РБ у Ізраілі Яўген Вараб'ёў. Паводле яго слоў, яшчэ адзін лічыцца зніклым без вестак.

Рэжым Аляксандра Лукашэнкі адмоўчваецца наконт сітуацыі ў Ізраілі, а некаторыя яго прапагандысты выступілі ў падтрымку тэрарыстаў. БЕЛТА паведамляе, што ўраджэнцы Беларусі загінулі "пры трагічных абставінах".

У спісах паліцэйскіх, загінулых ў баях з тэрарыстамі ХАМАС, ёсць ураджэнцы Беларусі — старшы сяржант Віталь Карасік і сяржант Алена Астапенка. Карасіку было 38 гадоў, ён з Магілёва. Астапенка было 25 гадоў, яна з Рэчыцы.

Трэці — гэта Стывэн Макарчанка, які 7 кастрычніка наведаў фестываль Supernova Sukkot Gathering на мяжы з сектарам Газа.

У баі з ХАМАС быў паранены ізраільскі генерал, ураджэнец Беларусі Раман Гофман

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі