У баі з ХАМАС паранены ізраільскі генерал, ураджэнец Беларусі

Раман Гофман

Раман Гофман / wikipedia.org

У баі з ХАМАС паранены ізраільскі генерал, ураджэнец Беларусі Раман Гофман. Як паведамляе 9tv.co.il, пасля некалькіх аперацый яго стан здароўя ацэньваецца як цяжкі, але стабільны.

Гофман, былы камандзір дывізіі, а апошнім часам начальнік вучэбнага цэнтра сухапутных войскаў, быў паранены падчас перастрэлкі з тэрарыстамі ў Сдэроце, недалёка ад мяжы з сектарам Газа.

Раман Гофман нарадзіўся ў Мазыры ў 1976 годзе. У 1990-м разам з бацькамі пераехаў у Ізраіль. Служыў у бронетанкавых войсках Арміі абароны Ізраіля. Пасля афіцэрскіх курсаў стаў камандзірам узвода, пасля — роты. У 2010-м ён ужо стаў падпалкоўнікам, некалькі гадоў камандаваў батальёнам у бронетанкавай брыгадзе. Летам 2015 года ўжо палкоўнік Гофман быў прызначаны камандзірам брыгады. Праз чатыры гады атрымаў званне брыгаднага генерала, прызначаны камандзірам дывізіі. У Нацыянальны цэнтр вучэнняў сухапутных войскаў перайшоў летась.

Раман Гофман — бацька трох дачок.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі