У Ізраілі мабілізавалі 300 тысяч рэзервістаў
![Ізраільскія вайскоўцы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-10/3333.jpg.webp?itok=ec79jISX)
Ізраільскія вайскоўцы / t.me/yigal_levin/
У Ізраілі за двое сутак мабілізавалі 300 тысяч рэзервістаў. Яны ўжо прыбылі ў свае падраздзяленні. Армія абароны Ізраіля заявіла ў панядзелак, што адноўлены кантроль над усімі населенымі пунктамі, у якія на выходных уварваліся баевікі. Адзначаецца, што зачыстка тэрыторыі працягваецца, але на ёй засталіся ізаляваныя невялікія ўзброеныя групы.
Ізраіль падкрэслівае, што пачынаецца атакуючая фаза аперацыі. У сектары Газа ўжо атакаваны сотні аб'ектаў, звязаныя з ХАМАС. У бліжэйшы час удары будуць нанесеныя па тысячах цэляў. Чакаецца, што ў найбліжэйшыя дні пачнецца наземная аперацыя ў Газе. А пакуль аб'яўлена поўная блакада сектара.
Напад ХАМАС з сектара Газа на Ізраіль адбыўся 7 кастрычніка. Ахвярамі тэрарыстаў сталі больш за 800 чалавек, больш за 2 тысячы параненыя, каля сотні ўзятыя ў закладнікі.
![У Ізраілі мабілізавалі 300 тысяч рэзервістаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/4444_9.jpg.webp?itok=uxtBoUu3)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.