У Іванаўскім раёне слесар патануў на працоўным месцы

55-гадовы слесар павінен быў уключыць сістэмы і прывесці ў рух транспарцёр па выдаленню гною. Прычына падзення мужчыны ў агароджаную выграбную яму невядомая, паколькі відавочцаў здарэння няма.



Следчы камітэт праводзіць праверку, прызначаныя судова-медычныя экспертызы. Дарэчы, сёлета ў Іванаўскім раёне гэта ўжо другі падобны выпадак. Праўда, у першым выпадку 25-гадовы працаўнік іншага прадпрыемства, які зваліўся ў выграбную яму, застаўся жывы, паведамляе БЕЛТА.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі