Вы тут

У Іране пракаментавалі версію, паводле якой украінскі самалёт быў збіты ракетай

На месцы катастрофы / Reuters

У Тэгеране пракаментавалі версію, паводле якой украінскі пасажырскі самалёт быў выпадкова збіты іранскай ракетай. Пра гэта напісаў часопіс Newsweek, паведамляюць іншыя амерыканскія СМІ, а прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што не верыць у тэхнічную прычыну трагедыі. Падчас катастрофы 8 студзеня Boeing-737 Міжнароднай авіякампаніі Украіны пад Тэгеранам загінулі 176 чалавек.

Ва ўпраўленні грамадзянскай авіяцыі Ірана звяртаюць увагу на той факт, што пілот спрабаваў вярнуць самалёт у аэрапорт. Калі б ракета і рэактыўны снарад патрапіў у самалёт, то было б свабоднае падзенне, адзначаюць там.

9 студзеня ва Украіне аб'яўлены дзень жалобы. На борце самалёта знаходзіліся 11 украінцаў (9 членаў экіпажу і 2 пасажыры), 82 іранцы, 63 канадцы, 10 шведаў, 4 афганцаў, па тры грамадзяніны Германіі і Вялікабрытаніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.