У інтэрнэт трапіла невядомая фатаграфія маладога Лукашэнкі

Здымак зроблены паміж 1972 і 1975 гадамі — верагодна, у Магілёўскай вобласці. На фатаграфіі паказаны будатрад студэнтаў Магілёўскага педінстытута, піша інтэрнэт-выданне "Салідарнасць". Аляксандр Лукашэнка стаіць у верхнім шэрагу крайні справа.



Фатаграфію прадаставіў сын выпускніка Магілёўскага педінстытута, таксама паказанага на здымку. З Аляксандрам Лукашэнкам яны вучыліся на розных факультэтах (будучы прэзідэнт скончыў гістарычны) і былі знаёмыя толькі на працягу аднаго лета, праведзенага ў будатрадзе.



Па ўспамінах гаспадара фатаграфіі, малады Аляксандр Лукашэнка як камсамольскі лідар вылучаўся кар'ерысцкімі памкненнямі і прагай улады нават у шараговых сітуацыях. Калі аднойчы яго адхілілі ад нейкай пасады ў будатрадзе, ён так перажываў, што ледзь не плакаў.



Фота — gazetaby.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі