У інтэрнэце з'явіўся рарытэтны альбом The Smiths

На сайтах Amazon і Rhapsody з'явіўся даступны для сцягвання альбом гурта The Smiths, пад назвай Rare, паведамляе Gigwise.  Альбом таксама даступны на iTunes, аднак не ва ўсіх краінах, дзе дзейнічае сэрвіс.

Дыск складаецца з такіх рэдкіх песень як Jeane з другога боку сінгла This Charming Man 1983 года, а таксама студыйная версія інструментальнай кампазіцыі The Draize.

Прыхільнікі гурта сцвярджаюць, што альбом не адрозніваецца па якасці ад пірацкіх зборнікаў, якія з'яўляліся раней. Яны нават выказваюць здагадкі, што Rare таксама з'яўляецца пірацкім запісам, які нейкім чынам трапіў на Amazon.

Прадстаўнікі кампаніі Warner, якая валодае правамі на музыку The Smiths, пакуль не пракаментавалі сітуацыю.

Фота: www.aquariumdrunkard.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі