У Хургадзе сек'юрыці ў гатэлі спрабавалі згвалтаваць беларускую турыстку

Пра гэта піша газета "Туризм и отдых" са спасылкай на егіпецкія СМІ. Паведамляецца, што затрыманых падазраюць у спробе згвалтавання замежнай турысткі. У момант, калі яна вярталася да сябе ў гатэльны нумар, сек'юрыці схапілі яе і сарвалі з яе вопратку.

Пацярпелая ўжо апазнала затрыманых. Яны, у сваю чаргу, адмаўляюць усе абвінавачанні на свой ​​адрас.

Праваахоўнікі вядуць расследаванне здарэння.

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі