У ХК “Дынама-Мінск” перайшоў брамнік Сцяпан Гарачэўскіх

У ХК “Дынама-Мінск” перайшоў брамнік Сцяпан Гарачэўскіх

У хакейны клуб “Дынама-Мінск” перайшоў брамнік Сцяпан Гарачэўскіх. З ім падпісаны кантракт тэрмінам на адзін год, інфармуе прэс-служба дынамаўцаў. Гарачэўскіх днямі споўніцца 32 гады. Ён — выхаванец “Тарпеда” з Усць-Каменагорска. Брамнік выступае за нацыянальную зборную Беларусі. У КХЛ Гарачэўскі быў у камандах “Северсталь”, “Югра” (Ханты-Мансійск) і “Данбас”. Але за тры сезоны правёў толькі 37 матчаў.

А вось Бэн Скрывенс, які абараняў браму дынамаўцаў у мінулым сезоне і быў асноўным брамнікам, заключыў папярэдняе пагадненне з ХК “Салават-Юлаеў”. Адзначаецца, што гэтаму пагадненню можа перашкодзіць толькі гіпатэтычны кантракт канадца ў НХЛ.

У ХК “Дынама-Мінск” перайшоў брамнік Сцяпан Гарачэўскіх
Сцяпан Гарачэўскіх. Фота: hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі