Вы тут

У хакейнае мінскае "Дынама" вярнуўся абаронца Ілля Шынкевіч

Ілля Шынкевіч / hcdinamo.by

У хакейнае мінскае "Дынама" вярнуўся абаронца Ілля Шынкевіч. Ён падпісаў абнабаковы кантракт, разлічаны на адзін сезон, паведамляе hcdinamo.by.

Шынкевіч ужо правёў у складзе дынамаўцаў 6 сезонаў, апошні раз сышоў з каманды ў 2018 годзе — у "Віцязь". Абаронца правёў у КХЛ 326 матчаў, набраў у іх 38 (11+27) ачкоў.

Ілля Шынкевіч — гулец нацыянальнай зборнай Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.