У Гродзенскім гарнізоне загінуў вайсковец
![У Гродзенскім гарнізоне загінуў вайсковец](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/vojska-0609.jpg.webp?itok=dAgROfWY)
У адной з вайсковых часцей Гродзенскага гарнізона 6 верасня загінуў вайсковец тэрміновай службы, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
Паведамляецца, што трагічнае здарэнне адбылося пры чыстцы зброі пасля стрэльбаў на палігоне. Салдат "атрымаў раненне, несумяшчальнае з жыццём", адзначае прэс-служба.
Цяпер ідзе праверка па гэтым факце. Пасля гэтага будзе прынятае рашэнне "ў парадку, вызначаным заканадаўствам".
Мінабароны выказвае спачуванне родным і блізкім салдата. Таксама ведамства абяцае дапамогу ў адпаведнасці з заканадаўствам.