Вы тут

У гродзенскі "Нёман" на прагляд прыехаў Пуцін

Віктар Пуцін / fcneman.by

Сярод групы футбалістаў з замежжа, якія праходзяць прагляд у гродзенскім "Нёмане", ёсць украінец Віктар Пуцін, паведамляе клубная прэс-служба. Працяглы час ён выступаў у Польшчы ў ніжэйшых дывізіёнах, у мінулым сезоне — у другім дывізіёне. Цяпер Пуцін хоча перабрацца ў Беларусь.

Украінцу 25 гадоў. Ён нарадзіўся ў Херсоне, з'яўляецца выхаванцам кіеўскага футбола. Больш падрабязна пра яго кар'еру можна пабачыць тут.

vk.com/fcneman

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.