У Гродне школьнік вырашыў "замініраваць" сваю школу, на яго завялі справу

Сапёрна-тэхнічная служба, ілюстрацыйнае фота

Сапёрна-тэхнічная служба, ілюстрацыйнае фота / sb.by

Выдаткі чакаюць бацькоў школьніка з Гродна, а сам хлопец стаў фігурантам крымінальнай справы. Яму 14 гадоў, ён вырашыў пажартаваць і адправіў на адрас сваёй школы паведамленне пра мініраванне. Прычым паведамленне адпраўляў з тэлефона аднакласніка. Супрацоўнікам міліцыі ён пазней сказаў, што быў упэўнены: усё абмяжуецца заўвагай ад завуча. Паводле хлопца, пра тое, чым пагражаюць такія паведамленні, ён не ведаў.

Між тым санкцыя па артыкуле пра "загадзя ілжывае паведамленне пра небяспеку" прадугледжвае да 5 гадоў пазбаўлення волі. Яго бацькі таксама павінныя кампенсаваць шкоду службам, якія выязджалі на месца.

У гродзенскай міліцыі кажуць, што з пачатку года ў вобласці былі зафіксаваныя ўжо 25 ілжывых паведамленняў пра небяспеку. Часта аўтарамі такіх паведамленняў становяцца школьнікі і падлеткі — яны гэта робяць у якасці пакарання за правіннасці ў анлайн-гульнях.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі