Вы тут

У Гродне пачалі адключаць ацяпленне

Сёлета зіма была анамальна цёплая / БЕЛТА

У Гродне з 23 красавіка пачалі адключаць ацяпленне. Такое рашэнне прынялі мясцовыя ўлады. Як паведамляе "Гродзенская праўда", цяпло пачне знікаць у жылых дамах, інтэрнатах, гасцініцах, навучальных установах, у грамадскіх і адміністрацыйных будынках, на прамысловых прадпрыемствах. Шэраг сацыяльных аб'ектаў перавядуць у рэжым працеплівання. Гэта і бальніцы, і дзіцячыя садкі, і школы. А вось традыцыйнае адключэнне гарачай вады збіраюцца перанесці на пазнейшы час.

Пра тое, калі ў Мінску збіраюцца пайсці на такі крок, інфармацыі пакуль няма.

Сёлета зіма ў Беларусі была анамальна цёплая. Для грамадзян будзе зроблены пераразлік за ацяпленне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.