У Гродне на месцы канцлагера пабудуюць школу

На месцы былога канцлагера ў вёсцы Ласосна, якая цяпер уваходзіць у тэрыторыю Гродна, плануецца пабудаваць школу.
Падчас Другой сусветнай вайны тут утрымлівалі савецкіх палонных салдат. Яшчэ ў снежні тэрыторыя канцлагера была абследавана спецыяльным пошукавым батальёнам, і ў выніку былі знойдзеныя парэшткі савецкіх вайскоўцаў.

Сёння ў Гродне адбылося перазахаванне парэшткаў 361 салдата. З іх удалося ўстанавіць імёны толькі двух чалавек. Парэшткі яшчэ чатырох салдат адпраўленыя на экспертызу. Астатніх пахаваюць пад шыльдай "Невядомага салдата".

Дарэчы, у Гродне на месцы былога перасыльнага лагера знаходзіцца вайсковая частка, а на месцы канцлагера ў вёсцы Калбасіна знаходзіцца спартовая пляцоўка пры школе.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі