Вы тут

У Гродне могуць стварыць лаўкост-авіякампанію

Аляксей Аўраменка / ctv.by

У Гродне могуць стварыць лаўкост-авіякампанію. Пра такія планы распавёў у праграме "Тыдзень" на тэлеканале СТБ міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка.

"Мы задумаліся аб стварэнні другой беларускай [авія]кампаніі, больш бюджэтнай — для развіцця канкурэнцыі і перавозак пасажыраў, — кажа міністр. — Найперш гродзенскі накірунак разглядаем, аэрапорт Гродна, авіякампанію Гродна. У найбліжэйшы час мы будзем прымаць рашэнне па развіцці гэтага напрамку".

У міністэрстве транспарту спадзяюцца, што такі праект будзе цікавы мясцовым уладам. "Трэба выбраць пэўныя напрамкі, дапусцім, у Ізраіль і выбудоўваць маршруты ў гэтым кірунку", — кажа Аляксей Аўраменка.

Міністр транспарту заявіў, што наша краіна адкрытая для супрацоўніцтва з лаўкост-авіякампаніямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.