Вы тут

У Гродне хірургі дасталі пярсцёнак з брыльянтам са страўніка дзяўчынкі

Пярсцёнак з брыльянтам / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Гродне хірургі дасталі пярсцёнак з брыльянтам са страўніка чатырохгадовай дзяўчынкі. Аперацыя прайшла ў абласной дзіцячай клінічнай бальніцы. Туды звярнуліся бацькі дзіцяці. Рэнтген-здымак паказаў, што ў страўніку знаходзіцца іншародны прадмет, піша rgazeta.by.

Па словах бацькоў, дзяўчынка праглынула пярсцёнак з брыльянтам. Спачатку вырашылі пачакаць некалькі дзён, але прадмет сам не выйшаў са страўнікава-кішачнага тракту натуральным шляхам. Давялося рабіць аперацыю.

Пярсцёнак дасталі з выкарыстаннем эндаскопа і шчыпцоў. Аперацыя праходзіла пад агульным наркозам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.