У Гродне "Форд" збіў пешахода, мужчына памёр у рэанімацыі
![У Гродне "Форд" збіў пешахода, мужчына памёр у рэанімацыі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/942a247cedf2c21caafec8f923f56100_500_0_0.jpg.webp?itok=GKXYrXUS)
У Гродне "Форд" збіў пешахода. Здарэнне адбылося каля 9-й гадзіны вечара на вуліцы Паповіча. Як паведамляе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, мужчына па пешаходным пераходзе злева па руху машыны паспеў перайсці тры паласы, на чацвёртай адбыўся наезд.
Пацярпелага адвезлі ў бальніцу, дзе ён праз гадзіну памёр у рэанімацыі. Распачатая крымінальная справа.
Фота: gaigrodno.by