У Грэцыю перастаў ісці расійскі газ

Пастаўкі расійскага газу з Балгарыі ў Грэцыю спыніліся ў панядзелак праз аварыю на балгарскай тэрыторыі. Паводле некаторых звесткаў, раніцай на газаправодзе ў Балгарыі адбыўся выбух, выкліканы ўцечкай газу. Пацярпелых няма. Доля расейскага газу складае каля 80% грэцкага спажываньня. Газ ідзе праз Балгарыю. Прэс-служба Міністэрства разьвіцця Грэцыі, якое займаецца газавым забесьпячэннем, сітуацыю не камэнтуе. Пакуль маўчыць і газавы манапаліст “Газпрам”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі