У Грэцыі ідуць датэрміновыя парламенцкія выбары

У Грэцыі ідуць датэрміновыя парламенцкія выбары

У Грэцыі 20 верасня адбываюцца датэрміновыя ўсеагульныя парламенцкія выбары. Паводле папярэдніх апытанняў, на іх чакаецца жорсткая канкурэнцыя паміж кіруючай левай партыяй "СІРЫЗА" і кансерватыўнай партыяй "Новая дэмакратыя", перадае BBC.

Гэтыя парламенцкія выбары — пятыя па ліку ў Грэцыі за шэсць гадоў. Яны былі абвешчаныя ў жніўні, калі ў адстаўку сышоў прэм'ер-міністр Алексіс Цыпрас, лідар "СІРЫЗЫ". Урадавы крызіс у Грэцыі стаў вынікам таго, што Цыпрас быў вымушаны пагадзіцца на здзелку з міжнароднымі крэдыторамі пра новы пакет фінансавай дапамогі. Гэтае пагадненне прадугледжвала жорсткую эканомію, супраць чаго прагаласавалі грэкі, падтрымліваючы "СІРЫЗУ".

Тым не менш Грэцыя знаходзіцца ў глыбокім фінансавым крызісе. Пераможца выбараў будзе вымушаны праводзіць далейшыя жорсткія эканамічныя рэформы.

Лідар "Новай дэмакратыі" Вангеліс Меймаракіс назваў кіраванне Цыпраса "эксперыментам, які дорага каштаваў" краіне.

Фота: AP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі