Вы тут

У грамадзян Літвы і Латвіі не будуць патрабаваць ПЛР-тэсты пры ўездзе ў Беларусь

Мяжа Беларусі і Латвіі / Sputnik

Грамадзяне Літвы і Латвіі пры ўездзе на тэрыторыю Беларусі не павінныя будуць прад'яўляць ПЛР-тэсты. Такое рашэнне прыняў Аляксандр Лукашэнка.

Таксама ён даручыў зняць бар'еры і блакаванні для грамадзян гэтых краін пры паездках у Беларусь, перадае БЕЛТА.

Як паведамлялася раней, беларускія ўлады да канца 2022 года ўвялі бязвіз для грамадзян Літвы і Латвіі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.