У Горадні праводзілі зіму паяданнем бліноў (фота, відэа)

У Горадні праводзілі зіму паяданнем бліноў (фота, відэа)

У Гродне зладзілі свята “Насустрач вясне”, якое прайшло з лесапарку Пышкі. Агулам у традыцыйных гуляннях з нагоды “провадаў зімы” прыняла ўдзел некалькі тысяч гарадзенцаў. Да арганізацыі падключылі ВНУ, школы, прадпрыемствы і вайскоўцаў. Кожная установа мелася выставіць сталы і намёты, зладзіць выставу народных промыслаў і апрануць у традыцыйныя строі сваіх супрацоўнікаў.

Кульмінацыяй народных гулянняў стала паяданне бліноў на хуткасць. Пераможцам стаў студэнт Віктар, які атрымаў у выніку пяць мільёнаў рублёў. Малады чалавек на п’едэстале быў абсыпаны “Лідскай мукой”, якая выступала ў якасці спонсара спаборніцтваў. Грошы, як прызнаецца сам Віктар, ён выкарыстае для аплаты аўташколы і набыцця сабе новага абутку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі