У гонцы пераследу на Кубку свету па біятлоне беларуска не даехала да фінішу

Беларускі біятланіст Руслан Валіулін заняў 27-е месца на гонцы пераследу на этапе Кубку свету ў Фінляндыі.  Адзіны прадстаўнік нашай зборнай дапусціў 5 промахаў і адстаў ад пераможцы расіяніна Івана Чэразава аж на 2.46,7. У залік Кубку свету беларус дадаў 4 ачкі.

У гонцы пераследу на 10 кіламетраў у жанчын беларуска Дар’я Дамрачова заняла 30-е месца сярод 60-ці ўдзельніц. Яна зрабіла 6 промахаў. Надзея Скардзіна фінішыравала 34-й,  Людміла Калінчык – 54-й. Вольга Назарава сышла з дыстанцыі пасля трэцяга агнявога рубяжа.

Прессбол

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі