У гонар Шварцэнэгера назвалі самую маленькую ў свеце муху

У гонар Шварцэнэгера назвалі самую маленькую ў свеце муху

Энтамолаг Браен Браўн з Лос-Анджэлескага музея натуральнай гісторыі выявіў і апісаў самую маленькую ў свеце муху. Ён назваў новы від Megapropodiphora arnoldi — у гонар Арнольда Шварцэнэгера, паведамляе УНІАН.

Гэтая муха жыве ў джунглях Амазоніі на поўначы Бразіліі. У даўжыню яна мае 0,395 міліметра — гэта крыху менш за ранейшага рэкардсмена, мухі-гарбаткі Euryplatea nanaknihali, чыя даўжыня складае 0,4 міліметра.

Новавыяўленая муха мае вялікія галаву і грудзі, а таксама павялічаныя пярэднія ногі, а вось сярэднія і заднія ногі былі невялікімі і падобнымі да рудыментаў. Навуковец патлумачыў, чаму назваў казурку ў гонар Шварцэнэгера: "Як толькі я пабачыў гэтыя рэльефныя ногі, я зразумеў, што павінен назваць казурку ў гонар Арнольда". 

Муха адносіцца да сямейства гарбатак, або фарыдаў (Phoridae), якое налічвае каля трох тысяч відаў. Большасць гарбатак жыве ў тропіках. Яны харчуюцца пераважна расліннымі сокамі і фруктовай мякаццю. Лічынкі большасці фарыдаў паразітуюць на іншых відах насякомых, у тым ліку на пчолах і мурашах. Жывуць яны 14-37 дзён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі