Вы тут

У Гомелі затрымалі палітыка і грамадскага дзеяча Васіля Палякова

Васіль Палякоў / racyja.com

У Гомелі затрымалі палітыка і грамадскага дзеяча Васіля Палякова, паведамляе тэлеграм-канал @viasna96. У яго кватэры быў праведзены ператрус. Сілавікі забралі "сродкі сувязі і носьбіты інфармацыі".

Пра затрыманне Палякова праваабаронцам паведамілі яго сваякі.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў Васіля Палякова неаднаразова затрымлівалі. 31 жніўня 2020-га яго схапілі як сябра мясцовай Каардынацыйнай рады.

Палякоў — гісторык, палітолаг. У палітыцы з 1990-х, былы старшыня апазіцыйнай Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.