У Гомелі ў Сожы знайшлі цела работніка рачнога порта
![У Гомелі ў Сожы знайшлі цела работніка рачнога порта](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/rachny_port.jpg.webp?itok=Tq8mdVHE)
У Гомелі непадалёк ад гарадской узбярэжнай знайшлі цела 55-гадовага мужчыны. Як паведамляе TUT.by са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка Упраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыю Крываногаву, мужчыну знайшлі ў рацэ Сож супрацоўнікі АСВОД. На целе няма яўных прыкметаў гвалту.
Следчыя высвятляюць абставіны здарэння, прызначаны шэраг экспертызаў. Вядома, што загінулы — мясцовы жыхар, які працаваў у рачным порце.