У Гомелі ў сераду з’явіцца алея Якуба Коласа

У Гомелі каля праспекта Кастрычніка 24 кастрычніка з’явіцца алея Якуба Коласа. Яна будзе складацца пераважна з ліпаў, дубоў, дзікіх грушаў і соснаў – дрэваў, якія ў сваёй творчасці ўслаўляў народны паэт Беларусі. На тэрыторыі алеі ўсталююць камень з памятным надпісам.

Цырымонія закладкі алеі прысвечана 125-годдзю з дня народзінаў Якуба Коласа. Паводле БЕЛТА, чакаецца ўдзел у ёй не менш за паўтысячы чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі