У Гомелі рэканструявалі бітву за вызваленне горада ад фашыстаў (фота)

У суботу ў Гомелі паказалі рэканструкцыю бою за вызваленне горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэтая гістарычная бітва адбылася 72 гады таму. Рэканструкцыю ўладзіў ваенна-гістарычны клуб “Гонар мундзіра”. Падчас відовішча гучалі аўтаматныя чэргі, гарматныя залпы, імітаваліся выбухі гранат, а таксама разгарнуўся рукапашны бой.

Удзельнікі рэканструкцыі аднавілі падзеі на возеры Валатаўскім, якія папярэднічалі фарсіраванню ракі Сож. Цяпер тут размешчаныя новыя мікрараёны і Лядовы палац.

Як піша kp.by, на беразе возера “фашысты” вырылі акопы і трымалі абарону, а “чырвонаармейцы” на лодцы падплылі да берага і пачалі атаку. Пры гэтым выкарыстоўваліся гарматы, амуніцыя і іншыя вайсковыя атрыбуты.

Фота: Kp.by