У Гомелі ратавалі белага паўліна
![Ратавальнікі знялі з брылька пад'езда белага паўліна](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-04/paulin-0304.jpg.webp?itok=lL9I69N7)
Ратавальнікі знялі з брылька пад'езда белага паўліна / прэс-служба МНС
2 красавіка ў 20:45 гомельскіх ратавальнікаў выклікалі на дапамогу.
Іх папрасілі зняць белага паўліна з брылька пад'езда жылога дома па вуліцы Галавацкага. Работнікі МНС пры дапамозе трохкаленнай лесвіцы спусцілі птушку на зямлю.
Паведамляецца, што паўлін не пацярпеў і ветэрынарная дапамога яму не спатрэбілася.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.